У Дзятлаве 6 снежня прайшоў раённы конкурс прыгажосці і грацыі “Краса Дзятлаўшчыны-2019”.
Тытул — Краса Дзятлаўшчыны-2019 атрымала наша прадстаўніца — Валерыя Аніська, якая нядаўна прыехала на Дзятлаўшчыну і першы год працуе эканамістам на нашым прадпрыемстве!
Гэтае мерапрыемства традыцыйнае і яго арганізавалі раённы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і сектар па рабоце з моладдзю Цэнтра культуры і народнай творчасці. У конкурсе прынялі ўдзел шэсць дзяўчат – прадстаўніцы КСУП “Жукоўшчына”, ААТ “Граніт-Агра”, СШ № 3 горада Дзятлава, цэнтральнай раённай бальніцы, райспажыўтаварыства, Дзятлаўскай музычнай школы.
Нашай прадстаўніцы выпаў нумар 5 — Валерыі Аніська. “Я радуюся кожнаму дню, які надыходзіць, — кажа дзяўчына, — і стараюся радаваць іншых”.
Інтэлектуальны конкурс запатрабаваў эрудыцыі, кемлівасці, умення выказаць сваё меркаванне. Пытанні і прапановы ад вядучых былі самыя нечаканыя: напрыклад, падарожжа ў свой самы лепшы час ці на конкурс “Міс Беларусь”, выступіць дыктарам з навагоднім пажаданнем… І тут лідарства перахапіла ўдзельніца пад № 5 Валерыя Аніська. Яна набрала амаль максімальную колькасць балаў у гэтым і наступным конкурсе —дэфіле ў шортах. Дарэчы, такое заданне было прапанавана ўпершыню, але дзяўчаты вельмі задорна станцавалі пад лацінаамерыканскія матывы.
У творчым конкурсе наша Валерыя прадэманстравала на суд журы танец на ваенную тэматыку!
Апошнім выпрабаваннем аказаўся выхад у вясельных сукенках.
Пакуль журы вызначала, хто з дзяўчат годны тытула “Міс краса Дзятлаўшчыны”, прысутныя ў зале маглі пабачыць кулінарныя кампазіцыі канкурсантак і ацаніць іх кулінарныя здольнасці. Таксама гледачам можна было падаць свой “голас” за тую ўдзельніцу, хто найбольш спадабаўся.
ўладальніцай тытула “Краса Дзятлаўшчыны-2019 стала Валерыя Аніська, якая нядаўна прыехала на Дзятлаўшчыну і першы год працуе эканамістам ў КСУП “Жукоўшчына”.