Имя на доске почета. Юрий Варган

Імя на Дошцы гонару. Працаваць на зямлі пад мірным небам

Сучасныя героі не носяць чырвоныя плашчы і не выдзяляюцца суперздольнасцямі. Ёсць сярод іх тыя, хто прыходзіць амаль кожную раніцу на мехмайстэрню свайго сельгаспрадпрыемства, каб падрыхтаваць тэхніку і выйсці ў поле – араць, уносіць угнаенні, сеяць, убіраць ураджай.

Яны працуюць часта без выхадных ад цямна да цямна з адказнасцю і вялікай любоўю да роднай зямлі, бо іначай проста не бывае.

Кожны год раённая Дошка гонару папаўняецца імёнамі выдатных працаўнікоў сяла, якія дасягнулі высокіх вынікаў у рабоце, паказалі прафесіяналізм і гаспадарскі падыход да справы. Сёлета ў гэтым пераліку – трактарыст-машыніст КСУП “Жукоўшчына” Юрый Варган.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Гірычы нашага раёна. Па заканчэнні базавай школы ўжо моцна захапляўся тэхнікай і ведаў, што звяжа сваё жыццё з ёю і сельскай гаспадаркай.

– Калі быў яшчэ школьнікам, дзядзька працаваў на свінакомплексе ў Гірычах на трактары і браў з сабой пацікавіцца, – кажа мужчына. – З таго часу я марыў таксама быць трактарыстам. 

Тэхнічную адукацыю ён  атрымаў у папулярнай на той час кузні кадраў – Казлоўшчынскім прафтэхвучылішчы № 191. Першым месцам работы стала Дзятлаўская райсельгасхімія, а свой першы трактар Юрый Варган запомніў на ўсё жыццё.

Пачынаў слесарам мехмайстэрні, а ўжо пасля механізатарам у калгасе “Чырвоны Кастрычнік”, атрымаў маленькую “трыццатку” МТЗ, падвозіў на ёй кармы, вучыўся на практыцы быць сапраўдным механізатарам. Пасля арміі ўладкаваўся на вытворчае прадпрыемства “Дзятлаўская сельгасхімія”, дзе ўжо пазней, з вопытам, яму даверылі больш магутную і сур’ёзную тэхніку.

З пачатку 2006 года, калі механізатар прыйшоў па запрашэнні былога кіраўніка гаспадаркі Івана Свіба ў КСУП “Жукоўшчына”, нязменна працуе тут, з’яўляецца топам у сваёй сферы. Апошнія пяць гадоў у яго распараджэнні магутны энерганасычаны трактар Беларус-3522  з васьмікорпусным плугам, на якім ён і сёння прадаўжае паднімаць зябліва, гэтаму спрыяе нехалоднае і недажджлівае надвор’е. Механізатар зрабіў невялікую паўзу ў сваім насычаным рабочым дні, каб адказаць на пытанні пра работу, сябе і сям’ю.

– Юрый Аляксандравіч, па-вашаму, цяперашні трактар – найлепшы з тых, на якім вам даводзілася працаваць?

– Кожная тэхніка добрая ва ўмелых руках, кожны трактар найлепш падыходзіць для свайго віду работ. З другога боку, нельга адмовіць, што цяперашняя мая тэхніка не толькі магутная, але і камфортная: тут зручная сістэма кіравання, кандыцыянер. Гэта маё працоўнае месца на цэлы дзень і кожны дзень, таму ўтульнасць у кабіне навёў сваімі рукамі.

Калі перасеў за руль вялікага трактара, давялося зноў вучыцца ў таварышаў нюансам рабочага працэсу, шмат распытваць.

– Якімі работамі займаецеся ў сельгаспрадпрыемстве?

– Усімі, якія ёсць у аграрнай сферы: паднімаю зябліва, культывую, сею, унашу арганічныя ўгнаенні. На кормаўборачным камбайне кашу, жну кукурузу. Але больш за ўсё падабаецца менавіта ворыва, калі адчуваеш сябе вольным мастаком і ў той жа час помніш, што ад якасці тваёй работы залежыць увесь далейшы сельскагаспадарчы комплекс.

– Ці ганарыцца сям’я тым, што тата – хлебароб?

– Так, родныя ганарацца маёй справай і падтрымліваюць. У мяне тры дачкі – адна дарослая і дзве – падлеткі. Калі яны былі малыя, таксама цікавіліся работай на трактары, нават бывалі ў мяне на працы. Цяпер выраслі, у іх змяніліся інтарэсы. Я вельмі люблю сваю сям’ю і стараюся, калі выпадае магчымасць, бавіць час разам з блізкімі, куды-небудзь выязджаць.

– За час работы ў КСУП “Жукоўшчына” вы неаднаразова станавіліся пераможцам і прызёрам розных конкурсаў. Узгадайце некаторыя ўзнагароды.

– Заўсёды прыемна, калі тваю працу заўважаюць і адзначаюць. Дзякуй кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства і Дзятлаўскага раёна за гэта. Самая важкая з іх – сертыфікат аб занясенні на раённую Дошку гонару. Пачэсна было сёлета ўдзельнічаць у складзе дэлегацыі ў абласных “Дажынках” у Ваўкавыску, там я атрымаў каштоўны падарунак ад прафсаюзаў. У мінулым годзе мне пашчасціла стаць пераможцам конкурсу “Лепшы араты”, сёлета таксама атрымаў прызавое месца. Хачу ад душы падзякаваць усім удзельнікам конкурсу, які праходзіў на базе нашага КСУП “Жукоўшчына”. Агульнымі намаганнямі было ўзарана больш за 500 гектараў поля, гэта добрая падмога. Пасля конкурсу я давёў да лагічнага завяршэння работы на ўсіх конкурсных участках. Узнагароды – гэта выдатна, аднак самае найлепшае – дастойны заробак за працу.

–  Што пажадаеце сабе і ўсім, хто працуе ў аграрнай сферы?

– Сумленна і з адказнасцю ставіцца да сваёй работы, берагчы тэхніку і цаніць тое, што маем. Таксама жадаю быць здаровымі, бадзёрымі і аптымістычнымі, з упэўненасцю і цікавасцю глядзець у новы дзень. Няхай будзе мірнае неба над нашай Беларуссю, а на зямлі мы дастойна папрацуем.

20 сезонаў жніва

Вопытны механізатар Вячаслаў Малчановіч працуе камбайнерам больш за дваццаць сезонаў, у яго маладога памочніка – інжынера па ахове працы КСУП “Жукоўшчына”  Тадэвуша Шпакоўскага гэта толькі трэцяя ўборка. Разам сёлета яны ўжо ўбіралі жыта, трыцікале, пшаніцу, авёс, даўно намалацілі тысячу тон і разам з калегамі ўпэўнена наблізіліся да завяршэння жніва з выдатным настроем. Вячаслаў Віктаравіч перадае маладому калегу свой вопыт і верыць у тое, што Тадэвуш Іванавіч у хуткім часе сам сядзе за руль камбайна.

Цікавы дуэт на жніве 2025

браты-двайняты Алег і Уладзімір Памбухчаны. Алег Алегавіч больш за дзесяць гадоў працуе механізатарам у гаспадарцы, Уладзімір Алегавіч – ратаўніком-пажарным у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Дзятлава. Абодва яны ўжо ўдзельнічалі ў жніве ў якасці памочнікаў, сёлета – іх першы сумесны сезон.
– З родным чалавекам працаваць добра, бо з паўслова разумеем адзін аднаго – кажа Алег Памбухчан. – У нашай камандзе за штурвалам камбайна “Палессе GS-12” брат, я памочнік. А калі ён на змене ў пажарнай часці, спраўляюся адзін, бо чакаць няма калі.
Іх першае сумеснае жніво, нягледзячы на сюрпрызы надвор’я, прайшло на “ўра”, прынесла новы вопыт, дастойны ўраджай і, адпаведна, добрыя заробкі.

Молодые специалисты

Поздравляем Хованского Артёма Юрьевича, электрогазосварщика и Задерея Ярослава Николаевича, тракториста-машиниста сельскохозяйственной техники, молодых специалистов с первым рабочим местом!  Желаем удачного старта, легкой адаптации в коллективе, интересных задач и профессионального роста. Пусть работа приносит удовольствие и удовлетворение, а новый этап в жизни будет наполнен яркими впечатлениями и достижениями.

И дарим подарок от районного общественного объединения «Белая Русь»

Награда нашла своего героя

10 лістапада 2024г.  У Мінску ў Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў розных галінаў народнай гаспадаркі нашай краіны.

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды людзям, якія дасягнулі высокіх поспехаў на працоўнай ніве. У іх ліку медаля “За працоўныя заслугі” ўдастоены трактарыст-машыніст КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Рогач. Віншуем ад усяго сэрца!

Животноводство — важная отрасль сельского хозяйства.

Работник МТФ «Крагли» — механизатор Юрий Акраец, проработавший в хозяйстве 30 лет, а на ферме 14 лет. Мужчина выполняет широкий спектр работ: кормит животных, обеспечивает коров на пастбищах водой, перевозит массу, сено, солому.

Пуца Анна Леонидовна родилась в д. Стрела Дятловского района. Работать на наше предприятие пришла в 2008 году кладовщиком склада ГСМ.

Айрапетова Елена Викентьевна родилась в д. Стрела Дятловского района. После окончания Ошмянского сельскохозяйственного техникума вернулась работать к нам бухгалтером. В 2005 году поступила в Гродненский государственный аграрный университет и была переведена на должность экономиста по оплате труда. С 2013 года занимает должность главного экономиста.

Авцынова Валентина Викторовна родилась в д.Стрела Дятловского района. Свою трудовую деятельность начала с 1985 года еще в колхозе «1 Мая». С 1993 по 2014 год работала оператором машинного доения МТФ «Крагли». В настоящее время находится на заслуженном отдыхе, но все равно продолжает трудиться на МТФ «Крагли».

Авцынов Александр Сергеевич, родился в д.Жуковщина, закончил Козловщинское ПТУ в 2002 году. Свою трудовую деятельность в организации начал с 2010 года трактористом-машинистом.