Знакавай датай адзначаны 2024 год, калі Рэспубліка Беларусь будзе святкаваць 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ўжо ў 2025 годзе сустрэнем 80-ы юбілей Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
З гэтай нагоды ў сакавіку наступнага года стартуе маштабная рэспубліканская героіка-патрыятычная акцыя “Вялікай Перамозе 80!”, мерапрыемствы якой будуць скіраваны на захаванне гістарычнай памяці аб падзеях ваеннага ліхалецця і ўвекавечанне подзвігу беларускага народа.
На Дзятлаўшчыне ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства прадаўжаюцца сустрэчы работнікаў пракуратуры і аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў ваенны час і пасляваенныя гады.