3 снежня пачаў працаваць каток на хакейнай каробцы каля стадыёна “Колас”.
Наведаць лядовую пляцоўку пад адкрытым небам можа кожны жадаючы: у буднія дні з 17 да 21 гадзіны, у выхадныя – з 14 да 21 гадзіны. Спартыўныя школы і каманды пад кіраўніцтвам трэнера могуць займацца на лёдзе таксама днём у буднія дні. Самастойна каток можна наведваць з 10-гадовага ўзросту.
Цэны з мінулага года не змяніліся: са сваімі канькамі – 1 рубель за 1 гадзіну, калі хочаце ўзяць канькі ў арэнду, гэта будзе каштаваць 2 або 3 рублі за 1 гадзіну (у залежнасці ад года выпуску і мадэлі). У наяўнасці 120 пар канькоў ад 28 да 46 памераў нагі. Таксама ў пункце пракату можна ўзяць у арэнду лыжы.
Удакладніць інфармацыю або задаць пытанні можно Вользе Іванаўне Васіленка па тэлефоне +375-44-5927175 (А1).