Сярод добрых навагодніх традыцый ёсць галоўная – збірацца за некалькі гадзін да бою курантаў каля гарадской ёлкі, каб разам правесці стары год, ад душы павесяліцца і “заклікаць у госці” новы.
Адным прыемным момантам навагодняй урачыстасці стала ўручэнне грашовых падарункаў пераможцам і прызёрам ва ўсіх 9 намінацыях раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый прадпрыемстваў, установаў, арганізацый раёна і прыватных падворкаў у горадзе Дзятлаве.
Пераможца намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне сельскагаспадарчай арганізацыі” – ААТ “Граніт-Агра”, на ІІ пазіцыі – КСУП “Хвінявічы”, на ІІІ – КСУП “Жукоўшчына”.