За безопасность ВМЕСТЕ!

Абавязковы ў кожнай ведамаснай кватэры

Здарэнні і бяспекаСвежыя навіны administrator1026

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік павінен быць ва ўстаноўленай інструкцыяй і колькасці ў ведамасным жылым фондзе.

Чарговы прафілактычны рэйд прайшоў у КСУП “Жукоўшчына”.

– Супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях рэгулярна выбарачна наведваюць домаўладанні ведамаснага жылога фонду, якія належаць сельскагаспадарчым прадпрыемствам, – расказаў намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык. – Праверылі спрацоўку не толькі АПА, але і сігнальна-гукавой прылады (апавяшчальнік з вывадам на фасад), якая абавязкова ёсць у пакоях ведамасных кватэр, дзе жывуць дзеці. Праверкі не выявілі парушэнняў, і гэта чаканы вынік, бо ў кожным сельгаспрадпрыемстве створана і працуе спецыяльная камісія, якая кантралюе стан жылфонду.

У час рэйдаў інспектары звяртаюць увагу на выкананне нормаў пажарнай бяспекі, стан цеплагенерыруючых прыбораў і ацяпляльных агрэгатаў, электраабсталявання, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Пячное ацяпленне ўяўляе павышаную пажарную небяспеку ў зімовы перыяд, таму яно абавязкова правяраецца.

Ратаўнікі ўручылі грамадзянам буклеты і памяткі, нагадалі патрабаванні бяспекі і нумары экстранных службаў. Таксама звярнулі ўвагу на недапушчальнасць захламлення месцаў агульнага карыстання, тэхнічных і падвальных памяшканняў, забарону курэння на лесвічных пляцоўках, прадэманстравалі работу мабільнага дадатку “МНС: дапамога побач”, нагадалі, што рабіць, калі пачулі сігнал “Увага ўсім!”.

– Планавыя рэйды ахопліваюць не толькі ведамаснае жыллё, але і домаўладанні дзятлаўчан, якія знаходзяцца ў групе рызыкі: гэта пажылыя адзінокія грамадзяне і тыя, хто жыве адзінока, шматдзетныя сем’і, сацыяльна ненадзейныя людзі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, – адзначыў Сяргей Іванавіч. – Наша задача – не дапусціць бяды, дапамагчы тым, каму тэрмінова гэта патрэбна (для гэтага накіроўваем лісты дзецям пажылых жыхароў раёна або вырашаем праблему пры фінансавай падтрымцы Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), а таксама пакараць тых, хто ігнаруе правілы, падвяргаючы сваё жыццё  небяспецы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *