Першамай увасабляе адданасць беларусаў сваёй зямлі, любоў да Радзімы, пачуццё гонару за вынікі сваёй працы. Мы выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы за іх залатыя рукі, якія стварылі трывалы эканамічны патэнцыял нашага раёна.
Са Святам працы ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прысутных павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі: «Паважаныя работнікі працоўных калектываў! Дзякуючы вашаму энтузіязму і адданасці сваёй справе Дзятлаўскі раён прадаўжае развівацца. Упэўнены, што толькі нашымі сумеснымі намаганнямі мы дасягнём істотных паказчыкаў.»