Капаем бульбу

Мы на бульбяным палетаку каля вёскі Нагародавічы, дзе працуюць бульбаўборачны камбайн і трактар КСУП “Жукоўшчына”, а таксама работнікі гаспадаркі, якія ачышчаюць бульбу ад камення і кантралююць працэс.

– Сёлета ў гаспадарцы пасаджана 45 гектараў бульбы (менш чым у мінулым годзе) на трох палетках каля вёсак Нагародавічы, Краглі і Погіры, – расказвае намеснік дырэктара Віктар Пастарняк. – На гэтым участку больш за палову ўжо ўбралі. Працэс ідзе добрымі тэмпамі, плануем завяршыць работы ў аптымальны тэрмін.

Будзем рэалізоўваць ураджай праз гандлёвую сетку і раённыя кірмашы. Таксама заключаны дагаворы з навучальнымі ўстановамі раёна, каб дзеці атрымлівалі мясцовыя вітаміны і мінералы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *