10 лістапада 2024г. У Мінску ў Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў розных галінаў народнай гаспадаркі нашай краіны.
Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды людзям, якія дасягнулі высокіх поспехаў на працоўнай ніве. У іх ліку медаля “За працоўныя заслугі” ўдастоены трактарыст-машыніст КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Рогач. Віншуем ад усяго сэрца!