Напярэдадні навагодніх свят у філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” аформлена выстава-інсталяцыя “Цуд навагодняй цацкі” з прыватнай калекцыі мясцовай рукадзельніцы, работніцы КСУП «Жукоўшчына» Веры Грыгелевіч, якая робіць свой вольны час творчым. Стварае цікавыя і прыгожыя вырабы, радуе сваіх блізкіх і знаёмых незвычайнымі падарункамі, цікава і з карысцю праводзіць свой адпачынак.На выставе можна ўбачыць гатовыя вырабы: Дзяды Марозы і Снягурачкі, навагоднія ялінкі, чароўныя куфэрачкі і шкатулкі, навагоднія боцікі і многае іншае. Выстава выклікае добры настрой і станоўчыя эмоцыі, хочацца не гледзячы на ўзрост верыць у казку. Наведайце выставу!